17 месяцаў у беларускай турме: размова з Наталляй Хершэ
2022-02-21 15:09
18 лютага выйшла на волю Наталля Хершэ. Адну з самых знакамітых палітзняволенных у Беларусі выпусцілі раптоўна: прывезлі ў аэрапорт, пасадзілі ў самалёт і адправілі ў Швейцарыю.
“Дзеці Бухенвальда”, — падумала жанчына, убачыўшы сваё адлюстраванне ў поўны рост.
Ужо некалькі дзён Наталлю атакуюць журналісты. 21 лютага яна пагадзілася паразмаўляць з Еўрарадыё пра тое, як вытрымала 17 месяцаў за кратамі, і што плануе рабіць далей.