- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Велізарная колькасць мерапрыемстваў будзе праходзіць у Беларускім Моладзевым хабе.
Гэта, між іншым, дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?» з удзелам Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Арлова, Таццяны Заміроўскай, Таццяны Нядбай і Андрэя Хадановіча.
Пройдзе шэраг прэзентацый кніг: «Мабільная радзіма» нямецкага гісторыка Фелікса Акермана, Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером», прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец», прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага.
Варшаўская «Pradmova» – гэта таксама Гала-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў, сцэнічныя чытанні п'ес і спектаклі.
Будзе ўручана Прэмія імя Алеся Адамовіча за 2021 год.
Поўная праграма тут.
ав