- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Джордж Оруэл – ангельскі пісьменьнік і публіцыст. Вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі. У сатыры „Фэрма” Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 года. Жывёлы фэрмы „Мэнар” арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара-эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрмай. Фэрмай цяпер кіруюць жывёлы, але іх парадкі ці нечым адрозьніваюцца ад людзкіх? Раман 1984 – працягвае тэму „Фэрмы”. Оруэл выявіў будучую сусьветную супольнасьць як татальны іерархічны лад, пранізаны страхам і нянавісьцю. Менавіта ў гэтым рамане ўпершыню прагучала знакамітае выслоўе „Вялікі брат глядзіць на цябе”, а таксама наватворы „двухдумства” альбо „думзлачынства”. Пераклад Сяргея Шупы. Чытае Валер Будзевіч. Час гучаньня - 19 гадзінаў! (Кастусь Козел, http://koziel.livejournal.com)