20 ліпеня - Дзень Народзінаў Змітра Дашкевіча
2022-07-19 21:59
Зміцер - публіцыст, актывіст, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк» (2014), за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.
Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Таксама абвінавачванне было выстаўленае ягонай жонцы Анастасіі. Змітра перавялі ў СІЗА.
14 ліпеня 2022 г. суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала палітвязня і ягоную жонку, якая нядаўна нарадзіла чацвёртае дзіця, вінаватымі і прызначыла Змітру паўтара года калоніі, а Анастасіі — тры гады «хатняй хіміі».
Павіншаваць Змітра: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.