23 жніўня – Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізма і нацызма
2022-08-23 16:50
23 жніўня Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Перадусім узгадваецца сумнавядомае падпісанне „Пакта Молатава-Рыбентропа”. Па гэтай дамове ў 1939 годзе Гітлер і Сталін пачалі крывавы падзел Еўропы. Ахвярамі таталітарных сістэм сталі мільёны людзей.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што толькі на Піншчыне ў 1939-41 гадах пад сталінскія рэпрэсіі афіцыйна трапіла каля пяці тысячаў чалавек:
– Пад Пінскам такіх месцаў расстрэлаў не існавала, бо ў перыяд 1939-41 арыштаваныя перапраўляліся ў Менск ці траплялі ў Маскву на Лубянку. Ёсць некалькі прозвішчаў, хто туды трапіў. Першыя вывазкі былі накіраваныя ў Архангельскую вобласць. Тых, хто быў арыштаваны на пачатку, яшчэ ў 1939 годзе ці ў самым пачатку 1940 года, яны практычна ўсе былі расстраляныя ў Курапатах, пад Твер’ю, пад Старабельскам, у Асташкаве.
Суразмоўца дадае, што падлічыць колькасць ахвяр сталіністаў і нацыстаў немагчыма. Шмат дакументаў яшчэ засакрэчана, але і не ўсе злачынныя дзеянні дакументаваліся.
Беларускае Радыё Рацыя