- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надыходзяць новыя дні нашага бытаваньня. Сяньня — нясе глыбокія перамены ў ва ўсіх народаў, Кожны народ нездаволены на’т дзяржаўным жыцьцём. Кожны народ што раз болей магутнее нацыянальна, консалідуе свае сілы і штораз крапчэй займае свае пазыцыі. Апошнія міжнародныя падзеі вымоўна даказалі, што не дзяржава ёсьць выканчэньнем сіл і вартасьцяў народу, але яго этнічная, народная непераможная стойкасьць. Вучыць нас і гісторыя ўсіх народаў, што нацыянальнае зцымэнтаваньне і злучэньне, а ў злучэньні ўзьвялічаньне веры, ў свае народныя сілы даводзіць да поўнага адраджэньня.