26 жніўня ў Варшаве адбудзецца літаратурна-музычная вечарына «Паэзія і спевы беларускіх жанчын»
2022-08-23 21:37
У праграме — прэзентацыя трох важных кніг, напісаных беларускамі і выдадзеных у 2022 годзе. Гэта польска-беларускае выданне паэмы Марыі Мартысевіч «Сарматыя» (Pogranicze), паэтычная кніга Ганны Янкуты «Канстытуцыя» («Камунікат»); «Гаспадыня восеньскага саду» («Вясна») Таццяны Сапач, дзе пад адной вокладкай сабраныя вершы, эсэ, інтэрв’ю слыннай беларускай віленскай паэткі.
Спецыяльная госця — спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova).
Будзе паказаны кароткі відэаэцюд пра Таццяну Сапач аўтарства Адэлі Дубавец.
На вечарыне можна будзе набыць усе тры прэзентаваныя кнігі, а таксама іншую мастацкую літаратуру на беларускай мове.
26 жніўня, Беларускі Моладзевы Хаб (Plac Konstytucji, 6), 18:00.