29-ы Фестываль “Бардаўская восень” запрашае на адкрыццё
2024-10-24 21:00
29-ты фестываль беларускай паэзіі і аўтарскай песні “Бардаўская восень” пачне сваю працу 25-га кастрычніка ў Бельску Падляшскім. Менавіта там, у Бельскім доме культуры а 18-й і пачнецца асноўны канцэрт.
Кажа арганізатар, кіраўнік фонда “Tutaka” Павел Станкевіч:
– Будзе выступ Naviband. Будзе падаецца нікому яшчэ ў Бельску незнаёмы, а варта пазнаёміцца з творчасцю артыста, які выступае пад псеўданімам. Таксама будзе вельмі цікавая праграма Някляева. З мастачка Аляксандра Канафальская яны стварылі асобную музычна-паэтычную праграму “Без Айчыны”.
Таксама разам з канцэртам у Бельску Падляшскім, у межах 29-ага фестывалю “Бардаўская восень”, адбудзецца ўручэнне прэміі імя
Міхала Анемпадыстава. Дадзенай прэміяй Беларускі ПЭН узнагародзіць аўтара лепшай беларускай кніжнай вокладкі года.
Уваход вольны.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя