45 гадоў «Майстроўні» і прэзентацыя аднайменнага выдання ў Вільні
2025-09-01 22:50
«Майстроўня» — моладзевае творчае згуртаваньне, заснаванае напрыкацы 70-х — пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, мэтай якога было адраджэньне ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасьці і сьвятаў.
Удзельнікі згуртаваньня вывучалі народныя песьні, ладзілі сьвяты Калядаў, гуканьня вясны і Купальля ў Менску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі зь канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі...
Пра тое як з калядаваньня нарадзілася беларуская незалежнасьць раскажа падчас сустрэчы ў Вільні спадар Сяргей Дубавец — аўтар кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». У сустрэчы прымуць удзел таксама іншыя заснавальнікі «Майстроўні» — спадары Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі.
Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігу, у якой апавядаецца гісторыя пра чароўныя пачаткі «Майстроўні» і ейных заснавальнікаў... Пяцьдзесят чалавек, лёсам якіх стала незалежнасьць нашай краіны.
Будуць прадстаўлены таксама іншыя выданні ад Камуніката!
Уваход вольны.