- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 60 годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, што адбылася ў сценах Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 2004 годзе, стала цікавым і знакавым форумам. У рамках канферэнцыі былі зачытаныя шматлікія даклады, па розных тэматыках: сацыяльна-эканамічных, палітычных, гістарычных і рэлігійных. Міжнародная канферэнцыя адзначылася багатым прадстаўніцтвам, плюралізмам і грунтоўнасцю выкладзеных даследванняў. Плюралізм поглядаў выступоўцаў на адны і тыя ж праблемы жыцця Гродзеншчыны дазволіў паказаць багацце і значнасць рэгіёну ў рэтраспектыве. Важнае і пачэснае месца падчас канферэнцыі было аддадзена гістарычнай спадчыне Панямоння. Канферэнцыя стала сапраўднай пляцоўкай міжнароднага і навуковага абмену поглядамі на старонкі жыцця Гродзеншчыны. Вынікі дэбатаў, дыскусій і даследванняў, прадстаўленых шырокай грамадзкасці, знайшлі сваё адлюстраванне ў Матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі выдадзенай ГрДУ імя Я.Купалы. Матэрыялы сталі друкаваным увасабленнем і сваеасблівай кампіляцыяй, якая дазваляе чытачам пазнаць Гродзеншчыну праз прызму навукі.