«63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — у рэанімацыю». Падкаст доктара Мартава
2022-01-25 17:46
Трэці эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава “На вайне з COVID-19” пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта казаў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
Цяпер у Беларусі чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.
Пра што вы даведаецеся ў трэцім выпуску
Сьмерць мэдсястры
Як змагацца з панікай
Дзяжурства ў «чумным бараку»
63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — адразу ў рэанімацыю
9 сьмерцяў пацыентаў за паўтара тыдня
Перамогі, якія матывуюць
Наступны эпізод падкасту — праз тыдзень. У ім пачуеце:
Як даплачвалі за працу ў «чырвонай зоне»
Як мэдыкі хварэлі сем’ямі
Чаму рэанімацыя пераўтваралася ў канвэер сьмерці
Якія людзі выжывалі