Новы Час, 34 (693) 2020

Новы Час

34 (693) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-09-11

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сотні затрыманых, сотні штрафаў, суткі, выкраданні. Так блазны ў балаклавах спрабуюць забіць наш пратэст. А яшчэ яны думаюць, што пераследам журналістаў прымусяць іх замаўчаць. Але праўду не схаваеш. 1 верасня 6 журналістаў — Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека («Камсамольская праўда ў Беларусі») і Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) — былі затрыманыя падчас асвятлення студэнцкіх пратэстаў у Мінску. Усе яны былі пазначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам: на іх былі надзетыя сінія камізэлькі з надпісам «ПРЭСА», таксама яны мелі бэйджы з фотаздымкамі і ўказаннем СМІ, для якога працуюць. Няма ніякіх сумневаў, што журналістаў затрымлівалі мэтанакіравана, каб перашкодзіць незалежным СМІ даваць праўдзівую інфармацыю аб падзеях. 4 верасня калегі выйшлі на волю, адседзеўшы па 3 сутак арышту. Уладам не хапіла смеласці адкрыта сказаць журналістам: шаноўныя, мы мусім вас нейтралізаваць, бо вы занадта шмат гаворыце і спараджаеце хваляванні ў народзе. Не, дзейнічалі цішком, па-бандыцку. Затрымалі з нагоды праверкі дакументаў. Потым склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, назваўшы журналістаў каардынатарамі пратэсту.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 40 (699) 2020

Новы Час

40 (699) 2020

Незалежна ад таго, чым скончыцца гэты год, і ад таго, калі ў нас зменіцца ўлада (хутка), 2020-ты ўжо стаў лёсавызначальным у гісторыі нашай краіны. На працягу гэтага года Беларусь літаральна не выпадала з топу сусветных навін, і адбывалася гэта, дый адбываецца, вельмі цікавым чынам. Спачатку была эпапея з каронавірусам. Паводзіны ўладаў і пазіцыя кіраўніка насмяшылі ўвесь свет. У той жа час беларускае грамадства, аб’яднаўшыся і самаарга... Болей »


pdf
Новы Час, 39 (698) 2020

Новы Час

39 (698) 2020

Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер. Каму за гэта падзякаваць? Хто той дабрадзей, які зрабіў нашу Беларусь краінай людзей з дубінкамі? Людзі з дубінкамі сёння шчыру... Болей »


pdf
Новы Час, 38 (697) 2020

Новы Час

38 (697) 2020

Мы сталі іншымі — яны не змяніліся. Мы паспелі і вылезлі са шкарлупіны — яны засталіся за забралам саўка. Мы прапусцілі праз сябе боль і прыніжэнне, яны — замацаваліся ў хлусні і крывадушнасці. Мы ўсвядомілі каштоўнасць незалежнасці духу, яны не ўяўляюць жыццё без падпарадкавання і закабалення. Мы сталі вітацца з суседзямі, частаваць адзін аднаго ўсмешкамі, яны — скурчыліся, акрысіліся і атачылі сябе штыкамі. Мы акрыленыя смакам свабод... Болей »


pdf
Новы Час, 37 (696) 2020

Новы Час

37 (696) 2020

Штодня назіраю за падзеямі ў краіне — і не перастаю наноў адкрываць для сябе беларусаў ды захапляцца імі. Рэвалюцыя ў Беларусі нараджае сапраўдную магутную нацыю, дзе народ — не тыя беларусы, пра якіх звыкла кажуць: «а можа, так і трэба» ці «мая хата з краю». Аказваецца, сучасныя беларусы — салідарныя, крэатыўныя, смелыя, нястомныя і гераічныя. Дзякуючы падзеям апошніх месяцаў я даведалася, што мой сусед — таленавіты паэт і музыкант, я... Болей »


pdf
Новы Час, 36 (695) 2020

Новы Час

36 (695) 2020

Заканчваецца другі месяц пратэстаў. Хтосьці, можа, адчуў стому, а хтосьці — перастаў верыць. Дарэмна. Паглядзіце навокал. Кожны дзень да грамады сумленных дадаюцца новыя і новыя людзі. Кожны дзень хтосьці піша адкрыты зварот або ці проста звальняецца ў знак пратэсту. Кожны ранак, колькі б іх ні нявечылі, аднаўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, стужачкі, лавы, слупы, балонікі, прыступкі… чаго толькі ні ўбачыш у нацыянальных колерах. Кожны в... Болей »


pdf
Новы Час, 35 (694) 2020

Новы Час

35 (694) 2020

Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў такіх, як я, хто не ўмее хутка бегаць. Паглядзеўшы ўвечары здымкі і рэпартажы з асноўных падзей, парадавалася, што некалькі тысячных к... Болей »


pdf
Новы Час, 33 (692) 2020

Новы Час

33 (692) 2020

Як шмат цудоўных людзей цяпер пакідаюць Беларусь. Як шмат кампаній пераязджаюць за мяжу. Як шмат маіх знаёмых апошнімі днямі пачалі размовы пра эміграцыю... Іх усіх лёгка зразумець. Складана зразумець, напэўна, не іх, а такіх, як я. Недзе год таму пісала, чаму я ніколі не з’еду з Беларусі, і разумею, што за гэтае лета аргументы толькі набралі вагі. Я не ўяўляю, як пасля ўсяго, што мы зрабілі, можна жыць без гэтай краіны. Як можна пакін... Болей »


pdf
Новы Час, 32 (691) 2020

Новы Час

32 (691) 2020

Што вывела сотні тысяч беларусаў на плошчы? Паводле афіцыйнай версіі, неаднаразова агучанай адзіным палітыкам (АП), — замежныя лялькаводы. Бо ўнутраных прычын для гэтага ў дзяржаве для народа няма і быць не можа. Прынамсі, асабіста ён іх не заўважыў. Але калі прызнаць, што такое тлумачэнне ўтрымлівае хоць бы драбніцу ісціны, то ўсіх дзяржаўных прапагандыстаў неабходна тэрмінова звальняць за прафнепрыдатнасць. Звернемся да бюлетэня «Рэсп... Болей »


pdf
Новы Час, 31 (690) 2020

Новы Час

31 (690) 2020

У ноч з 12 на 13 жніўня масава выпускалі затрыманых з ізалятара на Акрэсціна. Валанцёры, якія дзяжурылі ўначы, паведамілі, што затрыманыя выходзілі збітыя і напалоханыя, а ва ўнутраным дворыку чуліся мужчынскія стогны. «Новы Час» правёў дзень з людзьмі, якія дзяжураць у скверы перад ізалятарам часовага ўтрымання. Затрыманых пачалі выпускаць з ізалятара з дзвюх гадзін ночы да паловы на шостую раніцы. Дзяўчына Алеся, якую саму затрымалі ... Болей »


pdf
Новы Час, 30 (689) 2020

Новы Час

30 (689) 2020

Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі — здавалася б, ёсць падвойнай, сакрушальнай перамогай рэжыму. І так было б, калі б барацьба, як у папярэднія дзесяцігоддзі, вялася выключна... Болей »