be
pdf

Гасцінец 8 (307) 2021

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Канал “Гарадоцкі край” будзе распавядаць пра культуру, гісторыю Гарадоччыны, нашых вядомых землякоў, пра жыццё на нашай зямлі і г.д. Спадзяемся, што вы тут будзеце чуць “Галасы Гарадоччыны”, як было ў першым відэа запісаным з Нінай Сянчурай, яшчэ напрыканцы 2019 года. Наш цяперашні Гарадоцкі раён сфармаваўся ў сучасных межах у 1962 годзе, калі да яго далучылі Мехаўскі раён. Цяпер па плошчы ён мае амаль 3 тысячы квадратных кіламетраў – большы па плошчы ў Беларусі толькі Столінскі раён Брэсцкай вобласці. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень - 55 км, з захаду на ўсход - 78 км. Адлегласць ад Гарадка да Віцебска - 30 км, да Мінска - 287 км. Паўночная і ўсходняя мяжы раёна супадаюць з дзяржаўнай мяжой Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй (Невельскі і Усвяцкі раёны Пскоўскай вобласці). На поўдні раён мяжуе з Віцебскім, а на захадзе - з Шумілінскім і Полацкім раёнамі Віцебскай вобласці. Па дадзеных аддзела статыстыкі Гарадоцкага райвыканкама на 1 студзеня гэтага года, сярэднегадавая колькасць насельніцтва Гарадоцкага раёна складала 22 158 чалавек, з іх пражывала: у сельскай мясцовасці - 9 227 чалавек, у горадзе Гарадку - 11 766 чалавек, у гарадскім пасёлку Езярышча - 1 165 чалавек. Атрымліваецца, што колькасць гарадскога насельніцтва ў нашым раёне складае 12 931 чалавек (або 58,4% ад агульнай колькасці насельніцтва).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2021-07
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2021 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org