be

Збор твораў у чатырох тамах

Бядуля Змітрок
Язэп Крушынскі. У дрымучых лясах

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Часам ён займаўся дробным гандлем, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Маці, Хана Плаўнік, працавала швачкай-каптурніцай[3]. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. У яго на паліцы, акрамя Талмуда і іншых рэлігійных кніг, стаялі тамы «Металічнае справы», «Геаметрыі», «Матэматыкі»… Яго дзеці — трое сыноў і чатыры дачкі, — атрымалі пачатковую адукацыю. Паміж старэйшай і малодшай дочкамі была розніца ў 25 гадоў. Самуілу з самага дзяцінства прыйшлося дапамагаць па хаце і па гаспадарцы сваёй вялікай сям’і. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў (ешыбоце), з якой быў выгнаны за вольнадумства. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. З самага дзяцінства кнігі былі запалам будучага пісьменніка. Ён вышукваў іх самымі рознымі спосабамі. Выпісваў з Вільні, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у паноў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк.

Каталёг: Каталёг MiOKB
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1953
  • Выдавец: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 4153, 5229, 7849
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org