be
pdf

Наша слова 43 (1558) 2021

“Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Дзень 2 лістапада ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, якая бярэ свой пачатак ад св. Адылона, абата бенедыктынаў (з 998 г.), у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Касцёл як Містычнае цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць, таму што "Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых" (Мк 12, 27). Адсюль, мы гаворым пра тры вымярэнні Касцёла: пілігрымуючы, пакутуючы і трыумфуючы. (Пар. Кампендый ККК, 195.) Касцёл пілігрымуючы, або вандроўны - гэта вернікі, якія, жывучы на гэтым свеце, нібы пілігрымы, ідуць шляхам свайго зямнога вандравання да вечнай нябеснай Айчыны, змагаючыся пры гэтым са спакусамі і са злом. Пакутуючы Касцёл - гэта душы памерлых, якія знаходзяцца ў чыстцы. Чысцец - гэта не месца, а стан душаў, якія церпяць ачышчальныя пакуты, каб, падтрыманыя малітвамі жывых вернікаў і святых, яны маглі ачысціцца ад усяго ўчыненага на зямлі зла і ўвайсці ў Нябеснае Валадарства. І ўрэшце - Трыумфуючы Касцёл - гэта супольнасць збаўленых святых, якія ўжо сузіраюць Бога тварам у твар і малітвамі падтрымліваюць, як тых сваіх братоў, хто змагаецца са злом на зямлі, так і тых, хто пакутуе ў чыстцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-11-04
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org