Адам Мікола

Мікола Адам беларускі паэт, празаік, перакладчык украінскага паходжання.

Нарадзіўся 8 студзеня 1978 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Аднак да 1992 г. жыў у Казахстане (у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і факультэт культуралогіі (аддзяленне кінадраматургіі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2005). Працаваў грузчыкам, загадчыкам пастановачнай часткай у Мінскім тэатры-студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага Раённых цэнтраў культуры, спецкарэспандэнтам газеты «Культура», стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр», рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Празаічныя творы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Кахаць і верыць» (2013), «Пад зоркай кахання» (2015) «Скажы, што кахаю» (2018).

Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», калектыўніх зборніках «Анталогія маладога верша» (2001), «Эксклюзіў» (2002), ва ўкраінскіх перыядычных выданнях.

Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Під лацканами споминів» (2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (2020, у перакладзе на ўкраінскую мову) і кніг прозы «Каждому свой ад» (2013), «Шоўк» (2013), «…І прыдбаў гэты дом» (2020), «Сёстры» (2020), «Дачка» (2022).

Перакладчык на беларускую мову паэтычных кніг украінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (2019), «Кветкі на мінным полі» (2020), а таксама мноства вершаў і апавяданняў з украінскай і рускай моў.

Вершы М. Адама перакладаліся на ўкраінскую, польскую, крымскататарскую і рускую мовы.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад твораў М. Бідэнкі на беларускую мову (Украіна, 2019) і міжнародных літаратурных прэмій імя Г. Скаварады за кнігу вершаў «Під лацканами споминів» (Украіна, 2019) ды імя П. Куліша за высокі прафесіяналізм і вагомы ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь (Украіна, 2020).

 

Адам Мікола :: Выданьні

epub
Адам Мікола, Насця

Насця

Аповесць

Адам Мікола

«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не злятаюць з-пад носа саплівымі ледзяшамі і не разбіваюцца на шматлікія шарыкі аб брук. Наадварот, пацалункі прыляпляюцца да вуснаў жуйкамі... Болей »


epub
Адам Мікола, Шоўк. Гісторыя жарсці

Шоўк. Гісторыя жарсці

Аповесць

Адам Мікола

Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда, да таго, ламаў ён іх ці рабіў шчаслівымі. Вечар не адрозніваў адценняў у адносінах. І ў гэты раз ён не спяшаўся. Ведаў, што з’яўленню... Болей »


epub
Адам Мікола, Антыгерой

Антыгерой

Аповесць

Адам Мікола

Я — баязлівец. Напэўна. І няўдачнік. Праяўленне баязлівасці і слабасці для мужчыны, верагодна, не самае прыемнае, асабліва ў прысутнасці каханай дзяўчыны ці проста сяброўкі. Адчуванне поўнай бездапаможнасці ўціскае вочы ў падлогу, а галаву — у плечы. І справа не ў тым, што ты баішся біцца. Магчыма, «махач» — твой адзіны талент. Усведамленне таго, што будзе балюча, ператварае цябе ў мыш ці, хутчэй, у пацука. І хоць табе не ўсё адно, што ... Болей »


epub
Адам Мікола, Мыла

Мыла

Раман

Адам Мікола

Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў ці гарачай гарбатай, ці халодным кефірам альбо сокам, гледзячы які ў каго густ; пазіраючы сабе пад ногі і толькі цудам абмінаючы вып... Болей »


epub
Адам Мікола, Паэт і Паэтка

Паэт і Паэтка

Аповесць

Адам Мікола

Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне вераб’ём па-над вухам і скокне некуды ў нябачную пустэчу: не злавіць, не адшукаць яго ні там, ні дзе-небудзь яшчэ. Звычайна Паэт пісаў ... Болей »


pdf
epub
Адам Мікола, Дачка

Дачка

Раман

Адам Мікола

Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру, вядомаму хіба што ў вузкіх колах, і назвалася яго дарослай 18-гадовай дачкой Алісай. Навошта? Дзеля чаго? Якая сучасная дзяўчына ў здаровы... Болей »


pdf
epub
Адам Мікола, Сёстры

Сёстры

Раман

Адам Мікола

Новы раман «Сёстры» Міколы Адама правакуе на кожным кроку. Выкраданне, вайна на Данбасе, каханне, Берлін, Нью-Ёрк, Мінск — карагод падзей і гарадоў раскручваецца, нібыта спіраль. Жыццё дзвюх родных сёстраў ператвараецца ў сапраўдны трылер. Болей »


pdf
epub
Адам Мікола, ...І прыдбаў гэты дом

...І прыдбаў гэты дом

аўтабіяграфічны раман

Адам Мікола

Гэтая кніга – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы». Яна пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х гадоў, датычную Беларусі і Казахстана. Болей »


pdf
epub
Адам Мікола, Шоўк

Шоўк

аповесці, раман

Адам Мікола

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант. Болей »


Адам Мікола, Калыханка для каханай

Калыханка для каханай

Адам Мікола

«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка. Таму і надта шчырым здаецца юначае прызнанне: «Я абраны каханнем у сховішча рамантычных ілюзій — надзей...» (Ілюзія кахання, Віктар ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя