![]() |
![]() |
Брусевіч Анатоль Аляксандравіч – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Нарадзіўся 28 верасня 1977 года ў Гародні. У 1994 г. скончыў гарадзенскую СШ № 32 і паступіў на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1999 г. атрымаў дыплом філолага, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. У 2000 г. скончыў магістратуру, а ў 2003 г. аспірантуру па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (польская літаратура)» пры кафедры польскай філалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815-1823 гг.)». У 2008 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
Жыве і працуе ў Гародні. Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Вершы перакладаліся на на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.
На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Віславы Шымборскай, Лейба Найдуса (з ідыш), Рымантаса Ванагаса (з літоўскай), Іраклія Какабадзэ (з грузінскай) і некаторых іншых паэтаў.
Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), літаратуразнаўчай працы «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Анатоль Брусевіч лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017 год).
Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны «малой» і «вялікай» радзіме, «далёкай» і «блізкай» айчыне, «сваёй» і «чужой» бацькаўшчыне. У трэцім змешчаны тэксты, якія носяць яўна дыян... Болей »
Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і gаслухаць галасы мінулага… «Апошні дзень»... Болей »
У дапаможніку паказаны асноўныя вектары вывучэння творчасці вялікага польскага рамантыка Адама Міцкевіча ў кантэксце ўплыву на яго розных беларускіх фактараў (фальклору, мовы, гісторыі і інш.), разглядаюцца тыя мастацкія тэксты паэта, якія нясуць у сабе так званы беларускі субстрат, што праяўляецца на самых розных узроўнях – вобразным, ідэйным, тэматычным. Дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці «Славянская філалогія». Ён можа быц... Болей »
Зборнік зьмяшчае вершы, створаныя ў розныя гады. Выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі. Анатоль Брусэвіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гародні. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Скончыў аддзяленьне беларускае мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1999) а таксама магістратуру (2000) і асьпірантуру (2003). У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысэртац... Болей »
Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх усіх прывяла ў музэй дзяўчынка, якая таксама пісала вершы, — Валя Крачкоўская, яны ўцякалі ў музэй ад занудлівае казёншчыны школы ды ад ся... Болей »
Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom stanowi zbiór artykułów naukowych powstałych w oparciu o referaty wygłoszone podczas XVII międzynarodowej konferencji naukowej z cyklu «... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці". Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа ... Болей »