![]() |
![]() |
Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт Унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані, студэнт Унівэрсытэту імя Масарыка ў Брне. Цяпер жыве ў Польшчы.
Афіцыйная старонка: http://www.voranau.com
Aсабісты блёг: http://voranau.livejournal.com
@ photo Przemysław Jasiński
Чытач трымае ў руках дапоўненае і дапрацаванае перавыданне кнігі „Дударская Глыбоччына”, выдадзенай у 2017 годзе. Выданне апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаеаныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розны перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў Глыбоцкім краі. Публікац... Болей »
Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў ваколіцы. Публікацыя выходзіць у сувязі з правядзеннем першага фэсту дударскіх рэгіёнаў Еўропы ў Глыбокім. Болей »
Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Болей »
Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыбл... Болей »
Vital Voranau (ur. 18 marca 1983 roku w Mińsku] -białoruski pisarz, wydawca i tłumacz. Współzałożyciel oraz przewodniczący „Białoruskiego Kulturalno-Naukowego Centrum" w Poznaniu i wydawnictwa „Bieły Krumkacz". Absolwent UAM w Poznaniu i Uniwersytetu im. Masaryka w Brnie. Obecnie pisze pracę doktorską na temat twórczości Samuela Becketta na Uniwersytecie Masaryka w Czechach, a także wykłada literaturę irlandzką oraz historię i kulturę B... Болей »
Адзін каляндар быў тоўсты, меў шурпатыя адрыўныя старонкі; другі - глянцавы, у форме плякату. Першы вісеў у вялікім пакоі, на відным месцы, каля печы; а другі - ў прыбіральні, праваруч ад унітазу. Першы быў шанаваны, у ім было 365 лісткоў, пад кожнай датай былі словы; на другі глядзелі з нудоты, на ім была паўаголеная дзеўка, адна і тая ж. Першы адымаў жыцьцё ў маіх дзядоў, кожны дзень, дзень пры дні, без пярэрвы на выходныя і сьвяты; д... Болей »
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »
Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя дубы, зразумець дзе зло, а дзе дабрыня. Навучыцца быць добрым, вясёлым, ветлівым і жыццярадасным. Пазнаёміцца з прыгажосцю і мілагу... Болей »