be
epub

Чараўніца

Ластаўскене (Ластоўская) Марыя
Апавяданні

У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску. Пісьменніца, да ўсяго, валодала беларускай мовай – у дадатак да літоўскай, польскай ды іншых. Зрэшты, рамантычная сувязь знітоўвала да Першай сусветнай вайны Марыю Ластаўскене з Янкам Купалам. Праўда, яе апавяданні і раманы да 2022 года на беларускую мову ніколі не перакладаліся: адно апавяданне («Дарунак ракі») з’явілася акурат 15 траўня 2022, на 150-годдзе з дня нараджэння пісьменніцы (друкавалася ў газеце «Новы Час»). У Беларусі яна вядомая хіба вузкім адмыслоўцам. (Уладзіслаў Гарбацкі, Вяртанне Марыі Ластаўскене, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Перакладчык: Гарбацкі Уладзіслаў
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2023 by Марыя Ластаўскене (Ластоўская); Уладзіслаў Гарбацкі - пераклад на беларускую; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ластаўскене (Ластоўская) Марыя, Чараўніца. Апавяданні, Пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 152-164 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org