- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе (або Першым Усебеларускім кангрэсе) 1917 года ў Мінску. У 1918 годзе выконваў дыпламатычныя даручэнні ўрада БНР у Маскве і Кіеве, потым узначальваў дыпламатычную місію БНР у Германіі. У 1921–1923 гадах — міністр замежных спраў ва ўрадзе БНР, выступаў за яе міжнароднае прызнанне. З 1923 года — прэм’ер-міністр БНР у Празе. Потым пераехаў у Мінск, стаў сакратаром Інстытута беларускай культуры. З 1929 года — у Інстытуце гісторыі Беларускай акадэміі навук.
14 ліпеня 1930 года быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы ў г. Перм. У 1937 годзе яго паўторна арыштавалі органы НКУС. У гэтым жа годзе 50-гадовы А. Цвікевіч быў расстраляны ў Мінску.
   Увесь твор у адным файле