- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавец, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч Аляксандр Уласаў нарадзіўся 16 (28) жніўня 1874 года ў Вілейцы Віленскай губерні (цяпер Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску і Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе. Трымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907 гадоў. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), быў членам яе ЦК. Рыхтаваў да друку беларускую газету «Наша доля», з 8 снежня 1906 да 16 мая 1914 года быў рэдактарам-выдаўцом газеты «Наша ніва». За антыўрадавыя публікацыі прыцягваўся да судовай адказнасці, у 1909 годзе быў асуджаны на 4 месяцы турэмнага зняволення. Адзін з заснавальнікаў беларускага выдавецтва «Наша хата» ў Вільні. У 1912 годзе ў Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопіса «Саха», а ў 1914 годзе ў Мінску — краязнаўчага часопіса для моладзі «Лучынка».
   Увесь твор у адным файле