- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нямыя выбары Палітолагі падкрэсліваюць: любыя выбары, нават пры аўтарытарным рэжыме, які заўжды імкнецца зрабіць з іх імітацыйнае мерапрыемства, тояць у сабе момант крызы. З набліжэннем "крытычных дзён" вярхі пачынаюць нервавацца. А тут яшчэ нагналі страху каляровыя рэвалюцыі! У дэмакратычных краінах перадвыбарчая кампанія ставіць грамадства на вушы. Кандыдаты агітуюць за свае праграмы з кожнага праса. Электрызуецца нават той, хто зазвычай цікавіцца толькі півам ды футбольнай суперлігай. Гэтая часіна - раздолле для прэсы. Журналіст купаецца ў інфармацыйных нагодах, рыхтуе вострыя інтэрв'ю, перадае чытачам ці гледачам энергетыку мітынгаў - карацей, пачуваецца ў сваёй стыхіі. Так - усюды, але не ў нас.