be
pdf

Абажур 3-4 (48-49)

Трымайся праўды

"Пасядзелкі-2006" Дэмакратычная журналісцкая супольнасць зазвычай ахвотна адзначае ўсе прафесійныя святы. Балазе вясна на іх шчодрая. Сівыя "зубры" па старой завядзёнцы 5 траўня святкуюць Дзень друку, "радыйцы" праз два дні - Дзень радыё. А 3 траўня мы ўсе разам адзначаем сусветны Дзень свабоды прэсы. У гэтыя дні БАЖ дасылае і атрымоўвае з-за мяжы дзесяткі віншаванняў ад міжнародных праваабарончых журналісцкіх арганізацый. Аднак беларуская рэчаіснасць часцяком уносіць у нашу будзённасць нечаканыя карэктывы. Таму Асацыяцыя, апроч святаў, ужо каторы год ладзіць выязныя дні журналісцкай салідарнасці з рэдакцыйнымі калектывамі, якія зазналі прававую, палітычную ды эканамічную дыскрымінацыю. Летась, напрыклад, на беразе Нёмана мы правялі маёўку "Гродзенская зона - тэрыторыя рызыкі для незалежных журналістаў", на якую сабраліся супрацоўнікі часова прыкрытых ці ўвогуле ліквідаваных уладамі СМІ. Сёлета пад Мінскам былі "Пасядзелкі-2006".

Пэрыёдыка: Абажур
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-06-02
  • Рэдактар: Дзюба Уладзімір
  • Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Copyright: © 2005 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3705
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org