be
pdf

Абажур 7-8 (44-45)

Трымайся праўды

Усё адно нехта выгукне, што кароль голы Абсяг свабоды слова сціснуўся дарэшты. Дабіваюць "Народную волю". Апошнія недзяржаўныя брэнды выкрэсліваюць з падпісных каталогаў. З шапікаў бальшыню незалежных выданняў выкінулі яшчэ раней. Карацей, умоўнасці цалкам скасаваныя, ужо вядзецца агонь на знішчэнне. Палітолагі ў звязку з гэтым кажуць, па-першае, пра перадвыбарную "зачыстку", а па-другое, пра заканамерную эвалюцыю гэтай ўладнай сістэмы ўвогуле. Сапраўды, яна можа існаваць толькі пры манаполіі на медыі, пры так званым "ідэалагічным забеспячэнні" (во ўжо і тэрміналогія часоў КПСС адрадзілася!). І каб ніякай "крамолы". Наверсе, відаць, па-свойму асэнсавалі вядомую казку Андэрсена. І пнуцца пазатыкаць раты ўсім, хто можа выгукнуць, што кароль - голы! Зрэшты, не будзем збівацца на стыль улётак ды вешаць усіх сабак на "гэты рэжым". Ёсць добрая доля горкае праўды ў сцвярджэнні, што кожны народ мае той ўрад, які заслугоўвае. Ва усялякім разе, несумненна, што ў брутальных захадах, уключна з задушэннем вольнай прэсы, уладам спрыяе абыякавасць значнай часткі грамадства. На тле пэўнага падвышэння дабрабыту просты чалавек (ах, як любяць гэтую катэгорыю ўсе дыктатары!) схільны скрозь пальцы глядзець на тое, як сістэма разбіраецца з "так званымі дэмакратамі".

Пэрыёдыка: Абажур
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-12-30
  • Рэдактар: Дзюба Уладзімір
  • Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Copyright: © 2005 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3703, 3703-2, 3703-3
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org