- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт-сатырык і празаік Анатоль Дзяркач (сапр. Зімёнка) нарадзіўся 6(18) красавіка 1887 года ў мястэчку Турэц Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Пасля заканчэння Наваградскага гарадскога вучьшішча (1904) пераехаўу Мінск, уладкаваўся пісарам у гарадской управе. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, трапіў у турму, адбываў ссылку. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Піянер Беларусі», быў рэдактарам сатырычнага часопіса «Дубінка» (1924-1929). 16 кастрычніка 1936 года пісьменнік быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС і пасля амаль года здзекаў і катаванняў 5 верасня 1937 года расстраляны. Было яму тады няпоўных 50 гадоў.
   Увесь твор у адным файле