- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У культуры славянскіх народаў асаблівае месца належыць абразам Беларусі, у якіх традыцыі візантыйскага, старажытна-рускага і мясцовага мастацтва арганічна звязаны з асаблівасцямі заходнееўрапейскага Рэнасансу (XIV—XVI стст,), барока (канец XVI—XVIII ст.>, класіцызму (другая палавіна XVIII ст.). Станаўленне беларускай іканапіснай школы адносіцца да канца XV—XVI ст. Ужо ў шэдэўрах XVI ст. — Хрыстос Уседзяржыцель, Параскева — добра відаць стылістычныя асаблівасці гэтай школы.