- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто мы, беларусы? Гэта пытанне гучала ў творах Купалы, Гарэцкага, Чорнага. Сёння іншы час: па-новаму яно гучыць у аповесці В. Карамазава «Краем Белага шляху». Хто мы, дзеці чарнобыльскай зоны? Герой аповесці Міцька Будавей адказвае: «Нас усё жыццё рабавалі, спойвалі, травілі дустам і цэзіем, білі па галовах, пакуль мазгі не адбілі і не зрабілі нас Цэзарамі. Мы даўно не Богу молімся, а кожны свайму шлунку». Пустая вёска парахнее пасярод зарослага поля. Тут жылі людзі. Працавалі, кахалі, гадавалі дзяцей... Сумным успамінам шапоча асінка над тым жыццём і каханнем. У зборнік увайшлі апавяданні на сучасную тэму і аповесць-эсэ «Крыж на зямлі і поўня ў небе» пра славутага беларускага жывапісца В. К. Бялыніцкага-Бірулю.