Абвешчаны пераможца прэміі Францішка Багушэвіча
2020-06-04 20:46
У прамым эфіры быў абвешчаны пераможца прэміі Францішка Багушэвіча.Ім стаў
Алесь Смалянчук за кнігу
"Раман Скірмунт (1868 — 1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю", прысвечаную прэм'еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве.
Пераможцу абвесцілі сябра Рады Беларускага ПЭНа
Уладзімір Арлоў і першая намесніца старшыні
Таццяна Нядбай.
Гэта найлепшая беларуская кніга на гістарычную тэматыку 2019 года (па версіі Рады Беларускага ПЭНа).
Беларускі ПЭН-цэнтр