- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт, публіцыст, гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Кастусь Езавітаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Быў дэлегатам Першага Усебеларускага кангрэса. За ўдзел у яго рабоце і за стварэнне беларускага войска быў у студзені 1918 года арыштаваны ВЧК. Але ў лютым яму ўдалося ўцячы ад чэкістаў. У сакавіку 1918 года ўвайшоў у Раду БНР, удзельнічаў у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У першым урадзе БНР быў народным сакратаром унутраных спраў, а потым — сакратаром асветы. Пры наступленні савецкіх войскаў 26 красавіка 1945 года К. Езавітаў быў арыштаваны контрразведкай «Смерш» 1-га Украінскага фронту, перавезены ў Маскву на Лубянку, а ў кастрычніку 1945 года па патрабаванні Цанавы — у Мінск, дзе і быў загублены ў 1946 годзе ў турме МУС БССР ва ўзросце 53 гадоў. Паводле афіцыйнай версіі, памёр у турэмнай бальніцы «ад сухотаў пры дыстрафіі 3-й ступені».
   Увесь твор у адным файле