be

Ад абраднасьці да тоеснасьці

Сцэнарыі пастановак для дзіцячага садка

Праца настаўніка беларускай мовы, асабліва ў краіне, дзе гэтая мова не з'яўляецца дзяржаўнай, толькі мовай нацыянальнай меншасці, вельмі складаная. Навучыць жывой мове ў іншамоўным асяроддзі – сапраўдны выклік. Навучанне роднай мове з малых гадоў, не толькі ў хаце, але і замацаванне яе на занятках у дзіцячым садку і школе - заданне як для бацькоў так і для настаўнікаў. Маленькія дзеці вучацца праз гульню. І менавіта праз гульню пазнаюць свет, вучацца сябраваць, вучацца жыць. Традыцыі народа, святы і абрады – частка культуры кожнай нацыі, пазнаваць іх трэба з малых лет, каб не перарвалася нітка, што спалучае пакаленні. «Ад абраднасці да тоеснасці» - зборнік сцэнарыяў і матэрыялаў, якія выпрацавалі настаўнікі беларускай мовы, праводзячы заняткі са сваімі вучнямі і выхаванкамі. Кніга – добры дапаможнік для ўсіх, каму ляжыць на сэрцы захаванне беларускай культуры і тоеснасці.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Саюз у Польшчы
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: Беларускі Саюз у Польшчы
  • Памеры: 56с.; іл.; 29см
  • ISBN: 83-912637-6-2
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура, Мэтадычная літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 750, 751
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org