- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, каб набажэнствы ў касцёле вяліся на беларускай мове. Яго дзейнасць ўваплацілася ў шматлікіх выданнях, артыкулах, брашурах, прычым не толькі на багаслоўскія тэмы. Ён быў сенатарам польскага сейму, выкладчыкам, кіраўніком палітычных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Пасля Другой сусветнай вайны ксёндз Адам Станкевіч быў арыштаваны. Доўгі час меркавалася, што яму вынесены прысуд - шпіянаж на карысць Японіі. Менавіта такое абвінавачванне інкрымінавалася святару. Толькі пазней высветлілася, што ў аснове абвінавачванняў грамадска-палітычная, рэлігійная дзейнасць чалавека. Прысуд святару - 25 гадоў зняволення. Памёр у ссылцы. (Н.Г.)