- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вячаслаў Адамчык (нар. 1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001, Мінск) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).
Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).
Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.
Крыніца: be.wikipedia.org
У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць... Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай... Болей »
У новую кніжку вддомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла прыгодніцкая аповесць «Падарожжа на Буцафале» і дзве драмы, адна з якіх («Чорны цмок») прысвечана сённяшняму дню, праблеме чалавечай годнасці і сумленнасці... Болей »
«Чужая бацькаўшчына» — адзін з раманаў В. Адамчыка аб нялёгкім лёсе заходнебеларускага на-рода напярэдадні і ў часе другой сусветнай вайны. У цэнтры рамана — трагічнае каханне Алесі Мондрай і вобраз яе брата Міці Корсака, які хоча знайсці шляхі да сацыяльнай справядлівасці, падтрымлівае нацыя-нальна-вызваленчы... Болей »
Новая кніга Вячаслава Адамчыка — гэта заключны твор ягонай тэтралогіі пра жыццё Заходняй Беларусі, працяг раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца». Чытач зноў сустрэнецца з Міцем Корсакам, Алесяй, Імполем, Хрысцяй, пазнаёміцца з новымі персанажамі.... Болей »
Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка склалі лепшыя апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых абставін.... Болей »
Раман вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка прысвечаны падзеям станаўлення савецкай улады на землях Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад міжваеннай буржуазнай Польшчы, а ў верасні 1939 года былі ўз’яднаны ў адзіную савецкую дзяржаву. У трэцяй кнізе разглядаецца далейшы лёс тых жа самых... Болей »
У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен... Болей »
У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё... Болей »
У новым рамане Вячаслава Адамчыка «Год нулявы» тыя ж, ужо знаёмыя чытачу па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына» героі: Імполь, Алеся, яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця ды, зрэшты, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэдадні вялікіх сацыяльна-палітычных перамен 1939 года, калі Заходняя... Болей »