Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі
2025-06-19 21:46
BY Teatr і Таварыства артыстаў «Блізкі Усход» (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі «Простыя Словы», якая адбудзецца 9–16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча).
Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана для распрацоўкі тэатральных праектаў, што асэнсоўваюць досведы і выклікі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў другой чвэрці XXI стагоддзя. Фіналам працы лабараторыі стане прэзентацыя на сцэне: чытанне або сцэнічныя эскізы створаных тэкстаў. Акрамя сумеснай працы, пройдуць сустрэчы і лекцыі з эксперт(к)амі,
паведамляе Sekktor.
Для каго: рэжысёраў і рэжысёрак ды драматургаў і драматургін з Беларусі, Украіны і Польшчы. Абавязковая ўмова — камунікатыўнае валоданне польскай мовай.
Прапануецца:
Ганарар 1000 PLN (брута) на чалавека
Пражыванне ў гасцявых пакоях (2-4 чалавекі) у Цэнтры культуры
Штодзённы абед
Залы для рэпетыцый і прафесійная сцэна для фінальнай прэзентацыі.
Дэдлайн: 1 ліпеня.