- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У першую кнігу Арцёма Кавалеўскага ўвайшлі вершы, створаныя паэтам на працягу 1995-2003 гадоў. За паўпразрыстым вэлюмамтонкіх алітэрацыяў, за шырмаю нечаканых сэнсавых спалучэнняў і шматколерных метафар, за шэрагам дзіўных расхрыстаных асацыяцыяў хаваецца выключная паэтычнасць радка. Чытач трапляе ў прастору адмысловых слоўных гульняў, дзе сола ўласных спеваў паэта апавядае пра тое, што адбываецца кожную хвіліну па-за межамі нашай будзённай свядомасці...