- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў бясстрашных асілкаў, гэта — некалькі будняў вайны, маленькіх кропель у неабсяжным моры барацьбы, якое да краёў было поўна тады і людской крыві і людскіх слёз. І калі гэтая спроба аўтара адгукнецца ў чытачу хвілінаю шчырага хвалявання, дык мэту выдання кніжкі можна лічыць дасягнутай.