- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Гэта ты сказаў на мяне «мядзведзь»? Ну, трымайся! — Я не казаў... Я не казаў! — апраўдваўся Алег, белагаловы, даволі дужы на выгляд хлапчук. Але гэта не дапамагло. Рыгор злавіў яго ў канцы калідора, заціснуў галаву падпахай і пачаў адлічваць дзесяць пстрычак. Колькі літараў у слове «мядзведзь» разам з кропкай. «Мядзведзем» Рыгора празвалі гады два назад за яго высокі рост, вялікую сілу і заўсёды растрэпаны вы-гляд. Калісьці ў першым класе ён сядзеў два гады і таму быў старэйшы за сваіх аднакласнікаў. Рабяты баяліся Рыгора і ніколі не екардзіліся на яго. (фрагмент)