- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Вы тут упершыню? Жанчына кладзе часопіс у сумачку, узрадаваная, мусіць, што надарылася нагода хоць з кім-небудзь пагаварыць, пасоўваецца бліжэй да Юстынавіча. — Aгa, упершыню,— адказвае хуценька, нібы баючыся, што зараз ён устане i пойдзе па сваіх справах.— Ведаеце, так неспадзеўкі ўсё атрымалася... Я аграномам у калгасе раблю. Шостага выклікае старшыня прафкама: так i так, Андрэеўна, далі пуцёўку, едзь, пакуль няма пільнай работы. A колькі ж плаціць, пытаюся. Ды нічога не трэба, вернешся, тады i разлічымся, прывязеш бутэльку-другую смачнага віна. Ну, вось, параілася са сваімі ды i выправілася. Ой, я так хвалююся! (фрагмент)