- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Зноў атрымалі ўчора! — жанчына падала Рокшу пакамечаны, акуратна надрэзаны збоку канверт.— Во насланнё на маю галаву. Гэта быў ужо трэці ліст ад пачатку лета (першы прыйшоў у сярэдзіне чэрвеня). Ад яго, як i ад першых двух, так i веяла неўразуменнай, да вусцішнасці страхавітай варожасцю. Як i ў папярэдніх, пагроза тут паганяла пагрозу, а адсутнасць знакаў прыпынку паказвала: той, хто пісаў, альбо надта спяшаўся, альбо да таго быў захоплены справай, што ўжо не лічыў патрэбным зважаць на гэткія дробязі. Як i тыя, ранейшыя, ліст быў накрэмзаны алоўкам на жаўтлявай калянай паперы, без прывітання, без подпісу, без зваротнага адраса. (фрагмент)