- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На старонках гэтага нумара часопіса размешчана анатацыя на канцэпцыю «Нефармальная адукацыя дарослых у Беларусі. Парадак дня: матэрыялы для абмеркавання». Сам дакумент быў падрыхтаваны пад эгідай Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы на працягу мінулага года. Але фактычна ў ім адлюстраваны вынікі працы за апошнія дзесяцігоддзі. Дакумент, безўмоўна, карысны ўжо аглядам ключавых аспектаў і тэндэнцый развіцця адукацыі дарослых у міжнародным кантэксце, а таксама ў Беларусі. Але найбольш значным момантам з\'яўляецца наяўнасць прапаноў (Парадак дня) па развіцці нефармальнай адукацыі дарослых у нашай краіне. Трэба адзначыць, што акрэсліваецца не проста шэраг дзеянняў, а пэўная цэласная сістэма. У дадзенным дакуменце адзначаецца, што нефармальная адукацыя ў нашай краіне дынамічна развіваецца. І разнастайнасць адукацыйных праграм некамерцыйных арганізацый, пашырэнне рынку камерцыйных паслуг, рост колькасці асветніцкіх мерапрыемстваў стымулявалі дыскусіі па пытаннях кірункаў развіцця, супрацоўніцтва розных арганізацый і інстытуцыялізацыі нефармальнай адукацыі ў рамках нацыянальнай адукацыйнай прасторы. Таму важна, каб арганізацыйнае поле, што зараз ствараецца, стала цэнтрам дэбатаў, у якіх канкуруючыя арганізацыі і групы інтарэсаў дамаўляліся б на конт інтэрпрэтацыі і спосабаў рашэння праблем, узнікаючых і тым самым стымулюючых далейшае развіццё. У канцэпцыі свярждаецца, што дасягнуць забеспячэння фундаментальных умоў для развіцця нефармальнай адукацыі дарослых магчыма толькі калектыўнымі намаганнямі.