- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З кожным годам становіцца ўсё больш відавочна, што адукацыя ў сучасным разуменні не мае ўзроставых абмежаванняў. Сёння, калі свет вакол нас увесь час бесперапынна змяняецца, мы вымушаны рэгулярна нечаму навучацца: замежнай мове i кіраванню аўтамабілем, крытычнаму мысленню і эфектыўнай камунікацыі, працы на кампутары і карыстанню рознымі тэхнічнымі сродкамі. Спіс гэты, прынамсі, можна працягваць вельмі доўга. Патрэбы навучання палягаюць як у сферы прафесійнай дзейнасці, так і ў штодзённым жыцці. Вынікі такога становішча знаходзяць свае адлюстраванне ў адукацыйных паслугах, а таксама ў педагагічнай тэорыі i практыцы. “Непарыўная адукацыя”, “адукацыя на працягу ўсяго жыцця”, “дадатковая адукацыя”, “нефармальная адукацыя” — паняцці, што ўвайшлi ў шырокае выкарыстанне зусім нядаўна. Уласна як і тэрмін “адукацыя дарослых”. Менавіта адукацыі дарослых і прысвечаны асноўны блок матэрыялаў гэтага нумара часопіса.