Адукацыйны фестываль „ВЫШКА” прайшоў у онлайн
2020-06-02 22:23
Некалькі дзясяткаў лекцый і дыскусій ды сотні ўдзельнікаў. Упершыню ў онлайне прайшоў тыднёвы фестываль „ВЫШКА”.
Абмяркоўваліся палітычныя, грамадскія ды культурніцкія тэмы, адзначыла адна з галоўных каардынатарак Дар’я Рублеўская:
– Я выступала ў межах факап-гадзіны на тэму таго, як налажаць паўсюль, але зрабіць класны івэнт. Гэтая тэма актуальная з большага для івэнт-мэнэджэраў і з большага мэнэджарак, якія ладзяць мерапрыемствы ў межах сваёй дзейнасці тым, што вельмі часта мы робім факапы, нейкія непрадбачаныя сітуацыі з намі здараюцца, але ў моц розных прычын мы не любім пра іх гутарыць і размаўляць. Мы проста думаем, што ну здарылася і здарылася. Але пры гэтым такія рэчы як досвед іншых людзей можа дапамагаць не зрабіць іншым такіх фэйлаў і факапаў.
Апошнія тэмы, якія прагучалі ў межах онлайн фестывалю: „Што рабіць, каб сацыяльныя сеткі працавалі на вас”, „Ці магчыма новая Беларусь без павагі правоў ЛГБТ+”, „Гістарычныя будынкі і асобы Магілёва” ды інтэрактыўная лекцыя „Натхненне Гітлера: генацыд армян”.
Беларускае Радыё Рацыя