«Адвечным шляхам» перавыдалі ў Польшчы
2026-05-05 22:52
Выдавецтва “Полацкія лабірынты” перавыдала асобнай кнігай эсэ “Адвечным шляхам”, якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільніў газеце беларускіх эсэраў “Наша будучына” пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч.
Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім
стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім
знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія
леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя
грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам,
няспынная творчасць і кааперацыя.
Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і
арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць
прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.