- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брыль прыйшоў у нашу літаратуру адразу ж пасля вайны. V 1946 годзе выйшаў першы зборнік «Апавяданні», вельмі пры¬хільна сустрэты і чытачом, і крытыкай. У прадмове да зборніка Кандрат Крапіва зазначыў, што «Янка Брыль з’яўляецца адным і найбольш таленавітых маладых празаікаў, якія прыйшлі ў бе¬ларускую літаратуру ў часе вайны і пасля яе». Гэтае месца адна¬го з найбольш таленавітых, праўда, ужо не толькі маладых, а і ўсіх беларускіх пісьменнікаў Брыль з гонарам займае і зараз.