- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не сёння заўважана: вялікі твор літаратуры ніколі адразу не адкрываецца ўсімі сваімі таямніцамі. Колькі разоў перачытваеш — столькі разоў адкрываеш. Гэтаксама і аўтар. Кожная сустрэча з ім, даўно, здавалася б, знаёмым, больш таго — любімым, вядзе цябе, чытача, у новыя і новыя глыбіні яго творчага свету. З гэтага літаратурнага раду — Іван Паўлавіч Мележ. Калі раман «Людзі на балоце» з’явіўся на свет, ужо сама назва шмат каму падалася няўдалай, а сярод тых шматлікіх былі чытачы праніклівыя, пісьменнікі рангам не ніжэй, напэўна, за Мележа. (фрагмент)