«Акіян Эльзы» прысвяціў новую песню абаронцам Марыупаля
2022-04-25 20:56
Украінскі рок-гурт "Акіян Эльзы" прысвяціў новую песню абаронцам Марыупаля. Яна мае назву "Горад Марыі".
Украінскія войскі гераічна абараняюць Марыупаль ужо два месяцы, з пачатку сакавіка — у поўным акружэнні. Нягледзячы на аб'яўленае Масквой "узяцце горада", абарона працягваецца. Яе цэнтр — "Азоўсталь".
Украінскія байцы не збіраюцца здавацца.