- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса.
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода».
Бібліяграфія
«Цвінтар» (1992)
30zł
Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне.... Болей »
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць... Болей »
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.... Болей »
Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы»... Болей »
Жыў на свеце Ясь. І была ў яго краіна. Усё ў ёй Ясь рабіў сам. Спачатку праклаў чыгунку. З мостам, станцыяй, грузавым цягніком і швейцарскай электрычкай. Далей выкапаў мора. З ветразямі на чоўне, вудалямі на прыстані і чайкамі над цеплаходам. А потым змайстраваў аэрапорт. З эскалатарамі і бетонным полем... Болей »
Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё... Болей »
Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога... Болей »
Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак... Болей »
Валянціна Аксак Народжаная на Нясьвіжчыне. У Менску штудыявала ўсясьветную гісторыю. Марна. Але гэта высьвятлілася потым, у Полацку, калі спасьцігала Радзіму. Там зьвершаваліся «Цьвінтар» і «Капліца». «Антычны дождж» праліўся ў Менску, дзе й жыве з мужам Уладзімерам ды сынамі Раманам і Багданам. Валянціна... Болей »
Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы... Болей »