Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі зварот да ўладаў
2020-08-20 17:27
Яны таксама выказваюць падтрымку Купалаўскаму тэатру. Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі моцны зварот да ўладаў, паведамляе «Еўрарадыё».
«Немагчыма сілай, страхам і пераследам людзей за іншае меркаванне навязаць грамадству шчаслівую будучыню», – заяўляюць яны. «Гвалту ў Беларусі неабходна пакласці канец!», – працягваюць прадстаўнікі драмтэатра.
Яны патрабуюць «спыніць пераслед творчых людзей», выказваюць падтрымку калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «чыя будучыня была пад пагрозай», патрабуюць аднавіць на пасадзе гендырэктара Паўла Латушку.