Акцыя ў Нью-Ёрку 26 красавіка
2022-04-27 19:43
Беларусы і ўкраінцы Нью-Ёрка зладзілі супольную акцыю ў памяць пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, падчас якой падкрэслілі вялікую небяспеку выкарыстання ядзернай энергіі ва ўмовах вайсковай агрэсіі і знешняй акупацыі.
У мерапрыемстве, якое праходзіла на знакамітай плошчы Таймс Сквэр, узялі
ўдзел прадстаўнікі Нью-Ёркскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага
Задзіночання „БАЗА”, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання „Пагоня”,
Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), а таксама супольнасці „RAZOM for Ukraine”.
Фота і відэа Юрыя Эбера