- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўныя матэрыялы, на падставе якіх магчыма ўсебакова вывучыць гісторыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прааналізаваць яго дзейнасць у 20 – 40-я гады ХХ ст., захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Сярод мноства фондаў, якія ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі пра БДУ, прыярытэт належыць фонду 205. У прыватнасці, асабліва каштоўныя і разнастайныя матэрыялы захоўваюцца ў вопісе пад нумарам 1 (усяго 1 555 спраў). Гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць розныя бакі дзейнасці вядучай вышэйшай навучальнай установы рэспублікі: адміністратыўна-вучэбныя пытанні (вучэбныя планы і праграмы, дзейнасць прадметных камісій і г.д.), сістэму і практыку кіравання навучальнай установы (пастановы, інструкцыі, загады вышэйстаячых органаў, рэктара, Савета, Праўлення, пратаколы пасяджэнняў і г.д.), гаспадарча-фінансавыя праблемы, статыстычныя звесткі аб колькасці і складзе прафесарска-выкладчыцкага корпуса і студэнтаў, аспірантаў, адміністратыўна-тэхнічнага персанала.