- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сакавіку 2008 года на базе Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна адбылася навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да сямідзесяцігоддзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай, якая сярод навукоўцаў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. вылучылася новымі даследаваннямі ў галіне беларускай лінгвістыкі і лінгвадыдактык. Добрай традыцыяй універсітэцкіх канферэнцыяў сталі выданні матэрыялаў і выступленняў, якія гучалі падчас паседжанняў. У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі”. Тут знойдзем матэрыялы па актуальных праблемах мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, а таксама ўспаміны калег, вучняў пра асобу Г. М. Малажай і яе лінгваметадычную спадчыну. Выданне будзе цікава і карысна студэнтам, выкладчыкам, а таксама усім, хто цікавіцца родным словам.